Паштоўкі з Асмалоўкі

Зараз досыць складаны час. Усім не хапае добрых уражанняў і станоўчых эмоцый. І вось я прыйшла да думкі - зладзіць фотапраект, дзе будзе адна лакацыя. І адна ўмова - быць у добрым настроі.

Фоташпацыр па Асмалоўцы - лепшы спосаб прыгожа апрануцца, пайсці гуляць, а яшчэ і атрымаць фотаздымкі!

Напрацягу месяца я здымала невялічкія серыі пра вас. І вось што з гэтага атрымалася.