Засынаю. Прачынаюся ад звонкіх гукаў. Хтосьці перамешвае цукар і гучна б’е па гранёным кубку. Цягнік ажывае, збірае рэчы.
Выходзім. Сонечны ранак. Мы ў Львове!
Мы не едзем на аўтобусе ці трамваі. Бо бачым неверагодна прыгожы, строгі і велічны касцёл. З заплечнікамі набліжаемся да яго. Сэрца замірае.
Нам прапануюць падняцца на пляцоўку: “Быць у Рыме і не пабачыць тату Рымскага?”.
Пачынаю лічыць прыступкі. Ужо адчуваю, што за тры дні вандроўкі іх будзе шмат.
Паўгадзіны ў Львове - бачым увесь горад з вышыні. І разумеем - нас чакаюць чароўныя выходныя.
Далей архітэктура, шпацыр і канешне, смачная ежа. І зноў ўсё па коле. Дворыкі, вулачкі, брукаванка. Трамваі. Жывая музыка. Вінтавыя лесвіцы. Водар кавы і свабоды. Выдатны адпачынак!
P.S. мой невялічкі топ-ліст атмасферных і смачных мясцін:
- Реберня під Арсеналом
- Маруся (варэнікі)
- Lviv Croissants
- Львовские пляцкі
- Гасова Лямпа
- Дом легенд
- Криівка
- Тэатр піва “Праўда”
- Копальня кави
- Львівська майстерня шоколаду