ВАШ БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ФАТОГРАФ

    Прывітанне! Я Аня. Вельмі люблю падарожжы, незвычайныя мясціны і знаёмствы з цікавымі людзьмі. Калі я пачала фатаграфаваць людзей, толькі тады я адчула, што вось яно, маё! Пры кожнай сустрэчы я ўсміхаюся і перажываю эмоцыі разам з Вамі. 

    Неверагоднае пачуццё - здымаць і разумець, што Вы зможаце апынуцца ў тым жа вымярэнні і праз мноства год, а таксама ўзгадаць ўсмешкі і погляды ў той момант.

    Дарэчы, калі вы любіце пастановачныя кадры, я не той фатограф, якога вы шукаеце. А вось калі вы хочаце адчуць драйв, бегаць і смяяцца - хутчэй пішыце мне!

    Давайце ўжо зараз захаваем імгненні Вашага жыцця!

 

Ганна Кiпель 

+375 (33) 324 15 38 (Viber, Telegram) 

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, –

і тады пераможаш.

 

Уладзімір Караткевіч

Я люблю незвычайныя і смелыя ідэі для фота.

Кожная серыя - пра людзей, якія не баяцца жыць, кахаць, падарожнічаць і спрабаваць новае.

Напішыце мне, калі хочаце ўбачыць сваю гісторыю пра Вас сапраўдных.