Для мяне партрэтная фотасесія не менш адказная за вяселле.
Перад здымкамі мы абавязкова знаёмімся, размаўляем. Гэта дапамагае і Вам, і мне пазбегнуць непатрэбнага хвалявання.
І я безмежна радуюся, калі пасля фотасесіі мае героі раскрываюцца нанова. Пачынаюць верыць у сябе. Цаніць сябе.
Маша
“Я даже не думала, что могу выглядеть так женственно”, - напісала мне Маша.
І я зразумела: я правільна ўсё раблю. Я дапамагаю вам убачыць вас сапраўдных. І бязмежна радуюся сама.
Кацярына
Мы размаўлялі паўтары гадзіны. І толькі тады пайшлі ў фотастудыю.
І ведаеце, знаёмства і кава - абавязковыя рэчы для выніку. Ніякага хвалявання. Усё лёгка і на адным дыханні!
Крысціна
Плёнка. Не можаш паглядзець на экран, не маеш магчымасці зняць 1000 кадраў. Неверагодна дысцыплінуе. Хачу яшчэ.