Сяргей і Ганна
Ой, Ганя. Гэта нейкая фантастыка, мы ўчора здымкі глядзелі як серыял. Усё па тэчках так разьбіта! Як у 19 пачалі, так толькі ў 23 скончылі. Такое гэта задавальненьне і прыгажосьць, такія шчасьлівыя мы, цёплае сонечная сьвятло, сотні ўсьмешак і абдымак. Дзякуй табе вялікі! Выбраць цябе ў якасьці фатографа нашага вясельля - гэта адно з найлепшых рашэньняў. Тое, як ты ўбачыла нас і нашае сьвята - гэта казка. Як яно выглядае на фота, так кожны момант і адчуваўся: цёплым, утульным і хацелася, каб ён доўжыўся вечна.
Вельмі мы ўсцешаныя і радыя рэзультату і такой хуткасьці! Дзякуй табе вялікі💔
Жэня і Аня
Дзякуй вялікі, мы равём ад шчасця і таго, як ты прыгожа ўсё паказала на сваіх здымках. Ты афігенная, так рады, што сустрэліся і ты была на нашым вяселлі. Абдымаем ❤️ і будзем чакаць потым працяг і сустрэчу!
Аня, я равела не магла супакоіцца, такая прыгажосць!!!!😭💔
Мне ВЕЛЬМІ падабаецца як ты нас убачыла, ужо страшна, што будзе праз месяц, маё сэрца не вытрымае)
Марыя
Даўно прыйшла думка, што хачу, каб мяне пафатаграфавала Ганна. Прыгожых фота мне не бракуе, справа не ў гэтым. Часта за нейкай паслугай ці інструментам мы ідзём кудысьці не па паслугу, а да чалавека. Бо ў яго такое бачанне свету, такая энергія, да якой хочацца дакрануцца.
Так і з Ганнай. Чую, лёс у яе такі — стаць легендай беларускай фатаграфіі :) вось пабачыце
А пакуль — злавіла момант, Ганну, сонца за хвост і і пайшла на здымку 🌿
І вам раю, пакуль у Ганны акенцы ёсць. А то калі легендай стане, хто яго ведае, што там будзе ў календары)
Саша
Аня........................
Ну ты зраузмела. Вось я набрала паветра і адкрыла спасылку. І сэрца маё ўсё 💔
Калі каротка — проста дзякуй табе за самыя прыгожыя партрэты ў маім жыцці. Я падабаюся сабе на іх уся (паверыць у гэта не магу!) Ты злавіла, утрымала, паклала пад шкельца ўсё, што мне самой хацелася пра сябе захаваць. Тую, што я бачу толькі сама, толькі ў люстэрку. Так разнастайна ўсё, так свабодна, так тонка. Так даросла і пранікнёна (як?! мы ж проста прасмяяліся з табой гадзіну! як ты зрабіла гэтае вось усё?)
Чб — асобнае мастацтва. А півоня 💔А кадры з дыяманцікам. О мамачкі ❤️🔥
Ведаеш, дзесьці ў тваіх нядаўніх сторыс бачыла чыйсцьі водгук: маўляў, ты найлепшая беларускамоўная фатограф. Іншыя як хочуць, а я катэгарычна не згодна з такім звужэннем: ты найлепшая не сярод беларускамоўных — а агулам.