ВАШ БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ФАТОГРАФ
Прывітанне! Я Аня. Вельмі люблю падарожжы, незвычайныя мясціны і знаёмствы з цікавымі людзьмі. Фатаграфія — цудоўная магчымасць спалучыць ўсё гэта. Пры кожнай сустрэчы я ўсміхаюся і перажываю эмоцыі разам з вамі, радуюся імгенням!
Неверагоднае пачуццё — здымаць і разумець, што кожны з вас зможа апынуцца ў тым жа вымярэнні і праз мноства год, а таксама ўзгадаць ўсмешкі і погляды ў той момант.
Я здымаю пераважна жывыя кадры, таму фотасесія праходзіць як прагулка і знаёмства. Калі вы хочаце адчуць драйв, бегаць і смяяцца — хутчэй пішыце мне!
Давайце ўжо зараз захаваем імгненні вашага жыцця!
Ганна Кiпель
+375 (33) 324 15 38 (Viber, Telegram)
”
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, –
і тады пераможаш.
Уладзімір Караткевіч
Я люблю незвычайныя і смелыя ідэі для фота.
Кожная серыя - пра людзей, якія не баяцца жыць, кахаць,
падарожнічаць і спрабаваць новае.
Напішыце мне, калі хочаце ўбачыць сваю гісторыю пра вас сапраўдных.
Шукаеце
падарунак?
ПАДАРЫЦЕ ЛЮБІМЫМ САКАВІТЫЯ ЭМОЦЫІ І ЎСПАМІНЫ.