Бела-блакітная гісторыя кахання. 

Чароўныя таямнічыя хвіліны вянчання і яскравыя моманты шчасця.

За ўсім гэтым мне пашчасціла назіраць ля возера ў Браславе.

Лёша, Таня, Лора і Вів'ен

Адзін на адзін з сям'ёй.

Яскравы, вясёлы і сонечны дзянёк у садзе. 

 

Дзень з Антонам і Янай.
Водар кавы. Энергія, музыка і бясконцая цеплыня.

Жан-Марк і Валя

Гэтай вясной я здымала незвычайную гісторыю кахання - акцёра і актрысы.

Здымкі прайшлі на адным дыханні. Паветра было напоўнена тонкімі нотамі кахання і пяшчоты,

якую я спрабавала злавіць праз свой аб'ектыў.

Жэня, Іна і Сафійка

Хвалююся, калі іду здымаць дадому. Але пераступіўшы ганак, хваля творчасці мяне накрывае. 

А па дарозе да сябе дамоў - іду і ўсміхаюся. Калісьці ўжо дарослая Сафія і яе тата з мамай, змогуць узгадаюць шчаслівыя імгненні, гартаючы сваю першую сямейную фотакнігу.

Валера і Лера

На вуліцы яшчэ было прахладна, але я не адчувала холаду. Толькі і паспявала лавіць позіркі, усмешкі і сапраўдныя шчырыя пачуцці.

Я бязмежна шчаслівая спыняць і захоўваць моманты.

Шлюбны шпацыр Федзі і Мшы.

Яскрава. Сонечна. Кахана!

Сяргей і Даша

Іх пазнаёміў універсітэт.

Я здымала іх самую першую lovestory і вось зараз, праз 4 гады, мне зноў даверылі паназіраць за шчырым і светлым пачуццём. 

Кацярына, Васіль, Стэфка і Ян

Каб здымаць дзяцей, не дапаможа ні адзін сцэнар, але ён і не патрэбны.

Рэцэпт жывых здымкаў вельмі просты: шчаслівая сям’я, мінімум дэкору і максімум эмоцый.