Упершыню я зрабіла вясельную фотакнігу для сябе і мужа.

Калі атрымала, зразумела: хачу яшчэ!

Я прапаноўваю вам фотакнігі па адной простай прычыне: калі кніга з Вашымі здымкамі апынаецца ў Вас у руках, Вы ззяеце, як тысячы зорак.

І гэта на ўсё жыццё. Здымкі нікуды не знікнуць.

Кожная фотакніга ўнікальная і зусім не падобная да іншых. Адрозніваюцца яны як па афармленні галоўнай старонкі, так і па размяшчэнні здымкаў.

Да таго ж, можна падпісаць здымкі, як захочаце вы!

Пры гэтым важна сказаць пра тое, што выраб фотакніг значна адрозніваецца ад альбомаў. У першую чаргу, вядома ж, афармленнем.

Дызайн фотакнігі распрацоўваецца сумесна з вамі! Фотакніга можа быць любога фармату і дызайну.

Я выкарыстоўваю класічныя варыянты афармлення.

Абіраючы класіку, вы можаце быць упэўнены, што фотакнігай будуць захапляцца многія пакаленні.

 

ВАЖНА

Калі вы маеце ўласныя здымкі, я з радасцю дапамагу Вам стварыць сямейную фотакнігу з іх. 

ЗАМОВІЦЬ