Lovestory

     Lovestory — самы распаўсюджаны від сярод маіх фотасесій. Я задумалася, чаму. Магчыма, таму што я не стараюся ўкласціся ў гадзіну і збегчы дамоў. Мы гуляем, знаёмімся, п’ём каву, размаўляем. Толькі тады атрымліваюцца сапраўдныя жывыя здымкі. Я нават перастаю заўважаць, што фатаграфую. І здымкі становяцца больш падобнымі да сяброўскай сустрэчы. Таму запрашаю на фоташпацыр, хадзем знаёміцца!

Жан-Марк і Валя

Вясной я здымала незвычайную гісторыю кахання - акцёра і актрысы.

Здымкі прайшлі на адным дыханні. Паветра было напоўнена тонкімі нотамі кахання і пяшчоты,

якую я спрабавала злавіць праз свой аб'ектыў.

БОЛЬШ ФОТА

Жэня і Даша

Водар восені і цеплыня ў душы.

БОЛЬШ ФОТА

Валера і Лера

На вуліцы яшчэ было прахладна, але я не адчувала холаду. Толькі і паспявала лавіць позіркі, усмешкі і сапраўдныя шчырыя пачуцці.

Я бязмежна шчаслівая спыняць і захоўваць моманты.

БОЛЬШ ФОТА

Сяргей і Даша

Іх пазнаёміў універсітэт.

Я здымала іх самую першую lovestory і вось зараз, праз 4 гады, мне зноў даверылі паназіраць за шчырым і светлым пачуццём. 

БОЛЬШ ФОТА