Цёплы летні ранак. Выязджаем з Менску. Усяго 100 км - і мы ў мястэчку Крэва. З першых хвілін яно ўражвае ландшафтам і надвор'ем. Цемна-сіняе неба з аднаго боку, а з другога - яркія прамяні сонца, якія падсвечваюць касцёл на ўзгорку.
Шпацыруем, атрымліваем асалоду, здымаем, і зноў здымаем. Але час рушыць далей.
Нам падказваюць, што ў 4 км ад Крэва ёсць вёсачка, дзе робяць копію Крэўскага замка. Таму мы крыху збочылі з маршрута, але не пашкадавалі! Гучыць Стары Ольса, гаспадар распавядае легенды і цікавосткі. Заязджайце, пачуеце самі!
Наступны прыпынак - Гальшаны. Ходзіш па руінах, і ўзгадваеш цытаты з Караткевіча.
Адчуваеш сябе ў тых часах, без розніцы, у якой частцы мястэчка, знаходзішся. А людзі гасцінныя і шчырыя.
На заходзе сонца нас здалёк сустракае велічны касцёл у Гервятах. Калі вы яшчэ не былі, гэта абавязкова да прагляду. Словы тут будуць недарэчнымі.
І вось наш канчатковы пункт, мае родныя Паставы. Упершыню мы прыехалі сюды нязвыклым шляхам. Завітвайце ў госці і вы!